top of page

Гісторыя клуба

2021

У снежні група беларусаў паставілі сабе мэтай сабраць, навучыць і практыкаваць беларусаў за мяжою, а таксама з'яднаць дыяспару Літвы. Першыя заняткі праходзілі па правілах Airsoft. 

 

2022

Пасля пачатку вайны ва Украіне змянілася і разуменне накіраванасці трэніровак і прадметаў навучання.Ужо ўвесну ў Сейме Літоўскай Рэспублікі мы ўзнялі пытанне фармавання беларускай арміі за мяжою. Мы пачалі супрацоўнічаць з беларусамі, якія знаходзяцца ў Польшчы. 

 

2023

Акрамя вайсковага накірунку мы наладжвалі стасункі з літоўскімі і беларускімі калектывамі ў сацыяльнай і культурных сьферах. Правялі некалькі афіцыйных мерапрыемстваў, у тым ліку з удзелам прадстаўнікоў літоўскага грамадства. Разам з сябрамі з Польшчы правялі сумесныя вучэнні.

 

Чальцы клуба выдатна зарэкамандавалі сябе ва Украіне і  іх узровень падрыхтоўкі быў высока адзначаны кіраўніцтвам вайсковых фармаванняў.

Стварэнне ўмоў для навучання, павышэння навыкаў, выпрацоўкі стрэсаўстойлівасці для дзеянняў у сітуацыях, нетыповых для паўсядзённай жыццядзейнасці з наступным фармаваннем груп аператыўнага рэагавання на ўзніклыя пагрозы.

Задачы

  • Захаваць унутраныя сувязі і самаідэнтычнасць Беларусаў.

  • Аб'яднаць людзей, якія падзяляюць задачы клуба.

  • Папярэдзіць раз'яднанасць людзей у выпадках узнікнення якіх-небудзь дэстабілізуючых падзей.

  • Сфармаваць навыкі і ўменні для выканання тактычных задач.

  • Арганізаваць сістэмы абвесткі, збору і размеркавання функцый.

Мэты

  • Павелічэнне колькасці чальцоў

  • рэструктурызацыя

  • Падвышэнне даверу з боку літоўскага грамадства

  • Дапамога ў адаптацыі і лекаванні былым дабраахвотнікам вайны з Расеяй

  • Даследванне і пошук гістарычных звестак пра беларусаў на тэрыторыі Літвы, у тым ліку вайскоўцаў

Планы

У клубе існуюць розныя накірункі дзейнасці, але адной з асноўных на сённяшні дзень з'яўляецца тактычная падрыхтоўка нашых пабрацімаў.

 

На базавым узроўні чалавек, які выявіў жаданне навучацца, атрымвае ўсё патрэбнае для трэніровак.

Навучальны інвентар клуба дазваляе бяспечна і эфектыўна закласці ў чалавека асновы, веды і ўяўленне таго, як уладкаваны працэсы працы як індывідуальна, так і ў групе.

 

Пасля атрымання і засваення гэтых ведаў, клуб дае магчымасць прайсці найсур'ёзную падрыхтоўку з баявой зброяй.

Інструктары, у якіх за плячамі баявы досвед, дэталёва і прафесійна рыхтуюць нашых байцоў на тэрыторыі Украіны

Накірункі Дзейнасьці

Чальцы Клуба Ліцвіны на зімовым вышкалы

Клуб рэгулярна арганізоўвае і прымае ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных важным для беларускай гісторыі падзеям і людзям. 

Так, на 105 гадавіну абвяшчэння БНР, адбылося адкрыццё помніка Клаўдзію Дуж-Душэўскаму на Пятрашунскіх могілках у Коўне.

Уздел у гістарычных мерапрыемствах

Гістарычная дзейнасць

Чальцы клуба актыўна дапамагаюць розным ініцыятывам. Такім як, напрыклад, віленская Vilniaus Vorai, якая дапамагае ўкраінскім ваярам вырабніцтвам маскіравальных сетак, што аберагаюць жыццё ваяроў. 

Валантэрская дзейнасць

Валантэрс�кая дапамога беларускім дабраахвотнікам ва Ўкраіне

Клуб праводзіць сплавы на байдарках і іншыя спартыўныя і турыстычныя мерапрыемствы.

Актыўны адпачынак

Адпачынак і турызм

Разам з іншымі арганізацыямі клуб ладзіць вечары памяці па загінулых ва Украіне ваярах - тых, хто змагаецца за свабодную Беларусь і Украіну.

Захаванне Памяці

Супраца з іншымі арганізацыямі
bottom of page